Тодар

Trackimage Playbut Trackname Playbut Trackname
Дзе мой край 00:00 Tools
Я нарадзіўся тут 00:00 Tools
I Want You Now 00:00 Tools
Нёман 00:00 Tools
  • 5,264
    plays
  • 1,020
    listners
  • 5264
    top track count

Зьміцер Вайцюшкевіч нарадзіўся 21 ліпеня 1971 г. у мястэчку Бярозаўка, недалёка ад Ліды. Адукацыя 1978-1986 – школа з паглыбленым вывучэньнем ангельскай мовы 1986-1990 – Музычная вучэльня, клярнэт (г. Ліда) 1990-1995 – Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры, клярнэт (г. Менск) 1993-1995 – Музычная вучэльня імя Глінкі, вакал (г. Менск) Праекты 1992-1998 – удзельнік гурта «Палац», што выконвае беларускі аўтэнтычны фальклёр, як у арыгінальным гучаньні, так і ў разнастайных стылёвых апрацоўках. У 1993 годзе «Палац» патрапіў у дзесятку лепшых калектываў Усходняй Эўропы па выніках фэстывалю RFI (Radio France Internationale). Ляўрэаты шматлікіх фэстаў і конкурсаў СНД і заходнеэўрапейскіх краінах. 1997-2001 – удзельнік гурта KRIWI, што спэцыялізуецца на выкананьні традыцыйнай музыкі (world music). Заўсёднікі міжнародных этна-фэстываляў і лідэр эўрапейскіх этна-чартаў. Былі прызнаны «гуртом году» на «Рок-каранацыі-99», у свой час адзначаліся ў намінацыях «Традыцыі і сучаснасьць» і «Лепшы відэакліп». Гурт быў названы лепшым на конкурсе “Musika Vitale” у Бэрліне. З 2001 Зьміцер Вайцюшкевіч – лідэр і мастацкі кіраўнік WZ-Orkiestra (Усход-Захад Аркестар). Гурт выконвае музыку ў стылі world music, рэтра, гарадзкі шансон, рок, аўтарская песьня. Супрацоўнічае зь вядомымі беларускімі і замежнымі паэтамі. Ляўрэат фэстывалю EBU (European broadcasting Union, Фердэ, 2003) у Нарвэгіі. Гурт пасьпяхова выступаў ў Польшчы, Украіне, Нямеччыне, Швэцыі, Францыі, Італіі, Расеі, Славеніі, Казахстане, Эстоніі, Літве, Латвіі. На Беларусі WZ-Orkiestra маюць ля пяцідзесяці канцэртаў штогод. 1997 – супольны музычны праект «Narodny albom», у запісы якога прынялі ўдзел лепшыя беларускія выканаўцы і музыканты. Зборам і апрацоўкай тэкстаў займаўся рок-паэт Міхал Анемпадыстаў. Для праекта Вайцюшкевіч выканаў «Аргентынскае танга» і падыграў на флейце і клярнэце. 2000 – супольны музычны праект «Я нарадзіўся тут». Аўтарам ідэі выступіў Алесь Суша. Ён прапанаваў музыкам перарабіць ці распрацаваць беларускія вайсковыя песьні, гімны й маршы часоў БНР, «партызанкі», савецкіх часоў і эмігранцкага асяродку. Ідэя трансфармавалася ад ваярства да сваеасаблівага габэлену жыцьця беларусоў ад 1918 году й да нашых часоў. Былі апрацаваныя творы на вершы Я. Купалы, Н. Аляксеевай, Л. Геніюш ды іншых. Вайцюшкевіч сьпяваў, а таксама граў на клявішах, джамбі, мандаліне, клярнэце і сапілцы. Адзін з трэкаў стаў сапраўды культавым – «Я нарадзіўся тут». Яе музыкі выконвалі на дзвюх мовах разам з гуртом  «Louise attaque» падчас іх менскага канцэрта. 2002 – беларускі трыбьют гурту Depeche Mode – «Personal Depeche». Для праекта Тодар зрабіў кавэр на песьню  DM «I want you now». WZ-Orkiestra шмат супрацоўнічае з польскімі музыкамі – «Todar & Cheremshina», «Todar & Kvartet YORGI», «WZ-Orkiestra & Verhovyna». Склад гурта •Зьміцер Вайцюшкевіч (Тодар) – музыка, сьпеў, клярнэт, гітара, прадусаваньне •Ксенія Мінчанка – скрыпка, сьпеў •Аляксандар Шувалаў – баян •Алег Івановіч – акустычная гітара •Андрэй Лабчэўскі – клявішы •Макс Кот-Кузьма – бас-гітара •Андрэй Сапоненка – бубны, пэркусія Афіцыйны сайт Read more on Last.fm. User-contributed text is available under the Creative Commons By-SA License; additional terms may apply.