P.L.A.N.

Trackimage Playbut Trackname Playbut Trackname
У горадзе чужых назваў 03:17 Tools
Маё пакаленьне 03:17 Tools
Шынкарачка 04:29 Tools
Наша спадчына 03:02 Tools
Новыя словы 04:37 Tools
Szynkaraczka 04:29 Tools
U Horadzie Cuzych Nazvau 03:17 Tools
Люстэрка лёсу 03:40 Tools
Песьня случчака 04:05 Tools
Растаньне 03:40 Tools
Вецер 03:53 Tools
Liusterka liosu 03:53 Tools
Русалчын вэлюм 03:28 Tools
Majo pakalennie 03:28 Tools
Рабы і воля 04:14 Tools
Цені гісторыі 04:20 Tools
Шукальнікі сэнсу 04:25 Tools
Лялька 03:32 Tools
Два шляхі 05:59 Tools
Аўтобус 04:15 Tools
Пакет 02:55 Tools
Я не люблю 03:32 Tools
Мае пакаленне 04:32 Tools
Скрып-блюз 04:13 Tools
Гоман, гоман 03:09 Tools
Тост пакрадзеных сьвятаў 05:05 Tools
Вогненная птушка 03:41 Tools
На лаўцы 03:15 Tools
Колеры восені 04:11 Tools
Лісткі тэлефонаў 03:51 Tools
Даміно 03:50 Tools
Калядны рок-н-рол 03:50 Tools
04 - Маё пакаленьне 04:32 Tools
Зьніч надзеі 04:10 Tools
Shynkarachka 04:10 Tools
Вам слова, Джон Ячмень! 04:10 Tools
Успамін пра будучыню 03:31 Tools
Рок-н-рол шанц 03:27 Tools
Кома-тэле 03:27 Tools
Самотны blues 05:34 Tools
Сьветлая Галава 05:34 Tools
Выправа 03:26 Tools
Шэра-ружовыя сны 03:44 Tools
Віртуальная хуткасьць 03:42 Tools
Аднастайнасьць 03:45 Tools
Любоў важней за нянавісьць 04:13 Tools
Легенда 04:05 Tools
Гафтаваныя карункі 04:40 Tools
03 - Скрып блюз 04:12 Tools
07 - Лісткі тэлефонаў 03:51 Tools
Туман-бацюхна 04:18 Tools
Вялікае калі ласка 05:31 Tools
Замкнёны ў сабе 04:16 Tools
07 - Віртуальная хуткасць 04:16 Tools
Калядны Rock-n-Roll 04:13 Tools
02 - Шукальнікі сэнсу 04:13 Tools
09 - Вам слова, Джон Ячмень! 04:13 Tools
Вялiкае Калi Ласка 04:13 Tools
01 - Вецер 04:13 Tools
  • 7,138
    plays
  • 1,004
    listners
  • 7138
    top track count

P.L.A.N. — беларускі блюзавы гурт, заснаваны ў 2001 годзе Андрэем Плясанавым. Перадгісторыя Імя лідэра гурту P.L.A.N. Андрэя Плясанава памятаюць яшчэ беларускія бітнікі рубяжа 1960–1970 гадоў, калі ён быў сярод арганізатараў і ўдзельнікаў першых біт-фэстываляў у Менску. У той час, калі ў Белдзяржфільгармоніі рабілі толькі першыя крокі цяперашнія нашыя легенды «Лявоны» («Песьняры»), Юры Антонаў, «Дойліды», «Шпакі», быў там і артыст фільгармоніі Андрэй Плясанаў. На выпуск уласных альбомаў у той час мелі шанец толькі выбраныя, таму пісаліся песьні «у стол». Зрэшты, нават у той час Андрэй Плясанаў станавіўся ляўрэатам розных гарадзкіх і рэспубліканскіх конкурсаў студэнцкай песьні. І ўсё ж, як сьпяваецца ў папулярнай ненароднай песьні, у той час было «цяжка заставацца паслом рок-н-рола ў нерытмічнай краіне», таму далейшы лёс Андрэя Плясанава быў зьвязаны не з музыкай, але надалей з творчасьцю: пасьля сканчэньня Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту ён працуе рэжысэрам студыі «Летапіс» кінатсудыі «Беларусьфільм», здымае дакумэнтальнае й мастацкае кіно. Акрамя таго здолеў праславіцца нават у розных краінах Эўропы як небанальны мастак-авангардыст (ягоныя працы можна знайсьці ў нідэрляндзкім каталёгу «1001 reasons of Earth», польскім «Jestesmy» і іншых). Стварэньне гурту Напрыканцы 20 стагодзьдзя Плясанава зноў паклікала музыка, і ён стварыў гурт, які вырашана было назваць P.L.A.N. (што азначае P.Lясанаў A.Nдрэй). Выступаючы на «Рок-Каранацыі–2001», Андрэй Плясанаў знаёміцца з двума цікавымі людзьмі: саўнд-прадусэрам Генадзем Сыраквашам і журналістам Вітаўтам Мартыненкам. Першы адразу стаў дарадчыкам Андрэя ў сфэры спасьціжэньня гукарэжысэрскай навукі. А наступным крокам стала паўнавартасная студыйная праца ва ўласнай студыі. У першы склад калектыва ўвайшлі сам Андрэй (вакал, гітара, вусны гармонік), ягоны даўні сябар, прафэсыйны бас-гiтарыст Анатоль Стэцэнка («Харошкі»), бубнач Андрэй Сапоненка («Kriwi«, «Flat», «žygimont VAZA»), гітарыст Георгi Станкевіч. Роля другога «каранацыйнага» знаёмцы Плясанава (Вітаўта Мартыненкі) выявілася ў агульным жаданьні вярнуць у беларускі кантэкст старыя свае песьні дый пісаць у гэтым кантэксьце новыя. Першыя альбомы Такім чынам увесну 2003 году на беларускім музычным рынку зьявіўся першы паўнафарматны альбом «Blues у канцы тунэлю». З праграмай гэтага альбому гурт выступіў ня толькі на салідных канцэртовых пляцоўках Беларусі, але і ў зорнай праграме аднаго з буйнейшых фэстываляў Эўропы «Noc bluesowa» ў Раве Мазавецкай (Польшча). Не прымусіў доўга чакаць другі альбом «Вам слова, Джон Ячмень», прэзэнтацыя якога прайшла ў сьнежні таго ж 2003 году ў клюбе «Alcatraz». Тады да складу далучыўся яшчэ адзін знакаміты гітарыст Андрэй Дзяменцьеў. Праз год — яшчэ адна прыкметная прэм'ера: альбом «Вялікае калі ласка», ў які ўвайшлі, акрамя рытм-энд-блюзу, і экспэрымэнты Андрэя ў модных плынях рэп-музыкі, адзін зь якіх — «Пасадзіў дзед рэпку» — ўвайшоў у першы зборнік беларускага рэпу і нават даў яму назву — «Пасадзіў DEAD RAPку». Новая канцэпцыя Над тым, якім быць чацьвертаму альбому гурту P.L.A.N., Андрэй Плясанаў думаў не адзін год. Найперш таму, што хацелася пазьбегнуць жанравага зацыкліваньня (кшталту толькі рытм-энд-блюз). Па-ранейшаму застаючыся прыхільнікам гэтага напрамку, Андрэй Плясанаў назапашваў і іншы матэрыял: было ў яго нямала ўласных апрацовак фальклёру, былі экспэрымэнты з рэпам, былі цікавыя ўласныя кавэр-вэрсыі сусьветных гітоў (ня толькі амэрыканскіх альбо ангельскіх, але й польскіх, украінскіх, расейскіх). Паступова выпрацавалася глябальная канцэпцыя пад агульнай назвай «Piosenki samotnego Lićvina». У першую частку, названую «Зьніч надзеі», акрамя аднайменай песьні й знакамітай «Шынкарачкі» (упершыню запісаная ў мяккай акустычнай вэрсыі) увайшлі дзьве кавэр-вэрсыі твораў знакамітай польскай каманды 60-х «Czerwone gitary» («Анна-Марыя» С. Краеўскага на вершы К. Дзікоўскага, «Колеры восені» С. Краеўскага на вершы М. Гачыньскага), два фальклёрных эвэргрына («Туман-бацюхна», «Гоман-гоман»), два творы на вершы Вітаўта Мартыненкі («Шэра-ружовыя сны», «Успамін пра будучыню») і маладога, але здольнага ў паэзі, кампазыцыі ды выканаўчым майстэрстве, Яраша Малішэўскага («Выправа»), і шэраг іншых твораў. Выдаўцы Выданьнем і прамоўцыяй першых двух альбомаў гурт займаўся самастойна, а наступнымі рэлізамі пасьля ўдзелу гурту P.L.A.N. у шэрагу супольных праектаў лэйбла «BMAgroup», заняўся менавіта гэты выдавец. Таксама гурт удзельнічаў у праектах кампаніі «West Records» і «VoliaMusic». Удезельнікі Андрэй Плясанаў: сьпеў, гітара, гармонікАндрэй Дзяменцьеў: гітараАндрэй Сапоненка: бубныГеоргi Станкевіч: гітараАнатоль Стэцэнка: бас-гітара, баян, дадатковы сьпеў Альбомы Blues у канцы тунэлю (2003)Вам слова, Джон Ячмень (2003)Вялікае калі ласка (2004)Piosenki samotnego Lićvina (2006) Афіцыйная хатняя старонка Read more on Last.fm. User-contributed text is available under the Creative Commons By-SA License; additional terms may apply.